Беларуская Служба

Джо Байдэн перасцярог расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ад прымянення зброі масавага знішчэння ва Украіне

17.09.2022 10:57
«Не рабі гэтага», – тройчы паўтарыў Байдэн.
Джо БайдэнFoto: PAP/EPA/Pete Marovich / POOL

У інтэрв'ю CBSNews прэзідэнт ЗША Джо Байдэн перасцярог расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ад прымянення зброі масавага знішчэння ва Украіне.

«Не рабі гэтага», – тройчы паўтарыў Байдэн.

Адказваючы на пытанне аб наступствах перасячэння мяжы Пуціным, Байдэн не стаў удакладняць канкрэтныя крокі, якія зробіць у адказ амерыканскі бок, але падкрэсліў, што «наступствы» для Расіі, безумоўна, будуць.

«Гэта будзе мець наступствы, – сказаў Байдэн. – Яны стануць ізгоем у свеце больш, чым калі-небудзь раней. І ў залежнасці ад ступені таго, што яны робяць, будзе вызначацца адказ».

ав

Reuters: Магілы пад Ізюмам могуць стаць найбуйнейшым ваенным масавым пахаваннем у еўрапейскіх краінах з часоў Югаславіі

17.09.2022 09:05
На целах забітых у Ізюме ёсць сляды катаванняў.