Беларуская Служба

Польская прэзідэнцкая пара накіравалася у Лондан для ўдзелу ў пахаванні каралевы Лізаветы ІІ

18.09.2022 10:32
Першым пунктам двухдзённага візіту ў Вялікабрытаніі будзе ўшанаванне памерлай каралевы Лізаветы ІІ у Весмінстэр-хол.
        -
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з першай лэдзі Агатай Корнхаўзэр-Дудайфота: KPRP/Grzegorz Jakubowski

Сёння пачнецца двухдзённы візыт прэзідэнта Анджэя Дуды і першай лэдзі Агаты Карнгаўзер –Дуды ў Вялікабрытаніі. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца ўдзел у заўтрашнім пахаванні каралевы Лізаветы ІІ. Нядзельную частку візіту прэзідэнцкая пара пачне а 13.00 паводле польскага часу:
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Міхал Федусё:

- Першым пунктам візіту польскай прэзідэнцкай пары ў Вялікабрытаніі будзе ўшанаванне памерлай каралевы Лізаветы ІІ у Весмінстэр-хол. Прэзідэнт і першая лэдзі пакінуць запісы ў кнізе спачуванняў. Затым яны сустрэнуцца з кіраўнічкай брытанскага ўраду Ліз Трас. Увечары польская прэзідэнцкая пара прыме ўдзел у сустрэчы, якую для міжнародных лідараў і кіраўнікоў урадаў рыхтуе кароль Карл ІІІ.

Нагадваем, пахавальная цырымонія каралевы Лізаветы ІІ адбудзецца ў панядзелак, 19 верасня ў Весмінстэрскім абацтве.

IAR/аз

Прэзідэнт Польшчы з першай лэдзі прымуць удзел у пахаванні каралевы Лізаветы ІІ

11.09.2022 17:06
Пахавальная цырымонія адбудзецца ў панядзелак 19 верасня ў Весмінстэрскім абацтве.