Беларуская Служба

Еўракамісія прапануе заблакаваць выплату часткі сродкаў для Венгрыі

18.09.2022 14:27
Канчатковае рашэнне па гэтай справе прымуць дзяржавы-члены ЕС.
Еўракамісар па бюджэце і адміністрацыі Ёханэс Хан PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Еўракамісія прапанавала заблакаваць выплату часткі сродкаў Еўрасаюза для Венгрыі. Прычына – абвінавачанні ў карупцыі ў краіне і непразрыстасць размеркавання сродкаў з еўрапейскага бюджэту і дзяржаўных закупак.

Канчатковае рашэнне па гэтай справе прымуць дзяржавы-члены ЕС. Прапанова прыпынення некаторых фондаў ЕС з'яўляецца апошнім этапам, запушчанага вясной супраць Венгрыі механізму, які выплату сродкаў ЕС ставіць у залежнасць ад пытанняў, звязаных з вяршэнствам закона і аховай бюджэту.
Венгрыя была першай краінай, супраць якой Камісія запусціла гэты механізм.

IAR/аз