Беларуская Служба

Учора 44 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

18.09.2022 17:31
Ля Белавежы памежнікі затрымалі ўкраінца, які спрабаваў перавезці двух нелегальных мігрантаў з Емена.
-
Польска-беларуская мяжафота: Памежная служба

Учора 44 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. 24 з іх перайшлі мяжу праз рэкі Лясная Правая і Свіслач. 14 чалавек спрабавалі капаць пад агароджай на мяжы, але канчаткова яны адступілі ў бок Беларусі, паведаміла Памежная служба Польшчы ў Твітэры.

У сваю чаргу ля Белавежы памежнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які спрабаваў перавезці двух нелегальных мігрантаў з Емена.

IAR /аз