Беларуская Служба

З 19 верасня краіны Балтыі і Польшча зачыняюць свае межы для расійскіх турыстаў

18.09.2022 19:45
Польшча і краіны Балтыі заклікаюць іншыя краіны ЕС увесці падобныя абмежаванні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.RJA1988/pixabay.com/CC0 Public Domain

З панядзелка, 19 верасня, Польшча і краіны Балтыі абмяжоўваюць уезд грамадзян Расіі з шэнгенскімі візамі. Абмежаванні звязаныя з вайной ва Украіне. «Вас тут ніхто не хоча», – напісаў на мінулым тыдні кіраўнік латвійскай дыпламатыі.

Абмежаванні распаўсюджваюцца на ўезд для грамадзян Расіі, якія маюць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы, выдадзеныя для турызму і адпачынку. Ёсць і выключэнні, дзякуючы якім абмежаванні не распаўсюджваюцца, у тым ліку на: візіты з гуманітарнымі мэтамі і ўезд асоб, якія пераследуюцца па палітычных матывах.

У пятніцу прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў у Вільні, што Польшча і краіны Балтыі заклікаюць іншыя краіны ЕС увесці падобныя абмежаванні.

Міністэрства замежных спраў Латвіі ў заяве падкрэсліла, што свабодныя паездкі расіян з мэтай турызму ў краіны Еўрасаюза ў той час, калі расійскія войскі атакуюць Украіну, зʼяўляюцца не толькі немаральнымі, але  пагражаюць бяспецы і грамадскаму парадку. На думку міністэрства, гэта можа быць звязана як з палітычнымі правакацыямі, так і з агрэсіяй у публічнай прасторы.

IAR/аз

Расіяне не ўедуць у ЕС з тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі

10.09.2022 08:03
З 19 верасня згаданыя краіны прыпыняць выдачу турыстычных віз расіянам.