Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі абяцае, што будуць вызваленыя чарговыя тэрыторыі

19.09.2022 08:04
Прэзідэнт Украіны заявіў, што ўслед за Харкаўскай вобласцю будуць вызваленыя паўднёвыя рэгіёны Украіны. 
.
. PAP/Alena Solomonova

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўслед за Харкаўскай вобласцю будуць вызваленыя паўднёвыя рэгіёны Украіны. У гэтым кантэксце ў сваёй вечаровай прамове ён згадаў Ізюм і Луганск, якія былі выратаваныя з рук расійскіх акупантаў. Ён падкрэсліў, што планы ўкраінскага войска шырокія:

-Ізюм, Балаклея, Купянск і ўвогуле Харкаўская вобласць – гэта тыя гарады і населеныя пункты, якія мы вызвалілі. Гэтыя словы гучаць цяпер. Яны гучаць усюды. Марыупаль, Мелітопаль, Херсон – гэтыя словы таксама гучаць, але яны будуць гучаць яшчэ часцей і грамчэй, калі мы вызвалім гэтыя гарады.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што паўзы пасля шэрагу поспехаў украінскай арміі не будзе, наадварот – узброеныя сілы рыхтуюцца да далейшых перамог.

ав

Эманюэль Макрон асудзіў расійскія зверствы ў Ізюме

18.09.2022 16:31
«Я рашуча асуджаю зверствы, учыненыя ў Ізюме пад расійскай акупацыяй», – напісаў прэзідэнт Францыі.