Беларуская Служба

У Парыжы адкрылася польска-ўкраінская выстава «Мама, я не хачу вайны»

23.09.2022 15:34
Выстава паказваецца ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах і цэнтрах польскай культуры па ўсім свеце.
Парыжnuno_lopes/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Парыжы адкрылася польска-ўкраінская выстава «Мама, я не хачу вайны». На ёй прадстаўлены малюнкі польскіх дзяцей 1946 года і сучасныя творы ўкраінскіх дзяцей, звязаныя з тэмай вайны.
Выстава пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў паказваецца ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах і цэнтрах польскай культуры па ўсім свеце. Адкрыццё выставы адбылося ў сядзібе асацыяцыі «Дом Еўропы» ў цэнтры Парыжа. Гэта важны праект, кажа дырэктарка Польскага інстытута ў Парыжы Анна Білас(Anna Biłos):

- Гэта польска-ўкраінскі праект, мэта якога – паказаць, што на самой справе дзеці аднолькава глядзяць на вайну, незалежна ад таго, ці гэта адбываецца сёння або падчас Другой сусветнай вайны.

Да заўтрашняга дня выставу можна паглядзець у «Доме Еўропы», з панядзелка – у парку сярэдняй школы Мантэнь у Парыжы.

IAR /аз