Беларуская Служба

У баях за Украіну загінуў пабрацім «Янкі» Яўген Брах пазыўны «Малі»

25.09.2022 09:41
«Малі» і «Янкі» аўтары папулярных у сацсетках жартоўных відэа з будзённага жыцця байцоў за Украіну.
Яўген Брах пазыўны «Малі»крыніца: nashemisto.dp.ua

Яўген Брах «Малі» быў вайскоўцам Сіл адмысловых аперацый (САА), загінуў 21 верасня. У «Малі» засталося нованароджанае дзіця.

Аб гібелі ўкраінскага байца паведаміў у сацсетках яго пабрацім беларус Ігар Номан, пазыўны «Янкі», з палка Каліноўскага.

- Самае страшнае, убачыць твайго знаёмага, пабраціма мёртвым, – казаў у чэрвені 2022 Дзянісу Дудзінскаму ў рэпартажы «Людзі вайны» «Янкі».

«Малі» і «Янкі» шырокавядомыя карыстальнікам інтэрнэту, у сацсеткі яны выстаўлялі відэа з полю бою і звычайнага жыцця байцоў за Украіну.

яс


«Малі» і «Янкі» (справа) «Малі» і «Янкі» (справа)

https://www.tiktok.com/@._..ivanna_/video/7128736198746508550?_r=1&_t=8VyJOy0zikP&is_from_webapp=v1&item_id=7128736198746508550