Беларуская Служба

129 чалавек загінулі ў Інданэзіі пасля футбольнага матчу

02.10.2022 14:37
34 чалавекі загінулі падчас цісканіны на стадыёне, астатнія ахвяры памерлі ў бальніцы.
Медыцынская эвакуацыя пацярпелы са стадыёна PAP/EPA/SANDI SADEWA

У рамках 11-га тура чэмпіянату Інданезіі на стадыёне ў горадзе Маланг праходзіў матч паміж двума камандамі. Бойка пасля гульні скончылася трагедыяй, якая забрала жыцці 129 чалавек.

Пасля фінальнага свістка паводзіны балельшчыкаў адной з каманд перараслі ў беспарадкі. Фанаты вырваліся на поле і паміж імі і паліцыяй адбыліся сутычкі. Раз'юшаныя балельшчыкі пачалі кідаць у сілавікоў розныя прадметы, на што тыя прымянілі ў адказ дубінкі і гранаты са слёзацечным газам.

Гэта выклікала паніку ў натоўпе: велізарная колькасць фанатаў прынялася разбягацца па баках, што справакавала цісканіну. Многія балельшчыкі ўпалі і трапілі пад ногі натоўпу.

Пасля прымянення паліцыяй слёзацечнага газу ў фанатаў узніклі праблемы з дыханнем, яны трацілі прытомнасць і падалі на газон. Паліцыя паведаміла, што 34 чалавекі загінулі падчас цісканіны на стадыёне, астатнія ахвяры памерлі ў бальніцы. Сярод загінулых – двое паліцэйскіх.

Паводле ўлад, колькасць гледачоў на стадыёне перавышала гранічную дапушчальнасць стадыёна: на матч было прададзена 42 тыс. білетаў пры ўмяшчальнасці ў 38 тыс. гледачоў.

вс