Беларуская Служба

Выведка НАТА паведаміла пра вучэнні расійскай ядзернай падводнай лодкі

03.10.2022 08:21
Яна здольная выклікаць 500-метровыя радыеактыўныя цунамі.
Ілюстрацыйны здымакфота: La Republica

З базы ў Расіі на вучэнні адбыла атамная падлодка «Белгарад» з ядзернымі супертарпедамі «Пасейдон», – паведаміла La Repubblica.

Па інфармацыі выдання, пра гэта стала вядома разведцы НАТА. Падводная атамная лодка аснашчаная тарпедай «Пасейдон» з ядзернай боегалоўкай. Яна здольная выклікаць 500-метровыя радыеактыўныя цунамі, якія могуць знішчыць такія гарады, як Нью-Ёрк або Лос-Анджэлес.

Выданне піша, што на борце падлодкі «Белгарад» знаходзіцца да 8 такіх ракет. НАТА накіравала саюзным камандаванням разведдаведку, аднак верагоднасць выкарыстання такой зброі вельмі малая.

УНІАН/нг