Беларуская Служба

Рэзалюцыі аб прызнанні Расіі тэрарыстычнай дзяржавай не будзе

13.10.2022 16:36
Супраць выступілі сацыялісты, лібералы, зялёныя і камуністы.
Масква PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Рэзалюцыі Еўрапарламента аб прызнанні Расеі тэрарыстычнай дзяржавай не будзе. Як паведамляе брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пломэцка, прапанову кансерватыўнай групы ўчора адхіліла большасць фракцыяў. Супраць выступілі сацыялісты, лібералы, зялёныя і камуністы.

У падрыхтаваным еўрапейскімі кансерватарамі прапанове рэзалюцыі гаворыцца, што краіны-члены і Еўрасаюз павінны неадкладна прызнаць Расійскую Федэрацыю дзяржавай-спонсарам тэрарызму.

Дэпутат Еўрапарламента Косма Златоўскі, які паведаміў у Twitter аб подпісах, сабраных пад прапановай рэзалюцыі, указаў на нядаўнія расійскія атакі на грамадзянскія аб'екты і ваенныя злачынствы ў Бучы і Ірпені.

У дакуменце нагадваецца, што з такімі заклікамі да міжнароднай супольнасці выступілі прадстаўнікі ўрада і парламента Украіны. У ім таксама пісалася, што Расія распаўсюджвае тэрор па ўсім свеце, фінансуючы сеткі наймітаў, такія як група Вагнера, і што яна неаднаразова падтрымлівала акты міжнароднага тэрарызму.

ав