Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Сітуацыя вакол экспартнай «збожжавай ініцыятывы» становіцца ўсё больш напружанай

22.10.2022 10:04
Дзякуючы гэтай ініцыятыве з украінскіх партоў на Чорным моры могуць адпраўляцца судны са збожжам.
Уладзімір Зяленскі фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў апошнія тыдні сітуацыя вакол экспартнай «збожжавай ініцыятывы» становіцца ўсё больш напружанай. Дзякуючы гэтай ініцыятыве з украінскіх партоў на Чорным моры могуць адпраўляцца судны са збожжам.

Паводле прэзідэнта Зяленскага, 150 караблёў чакаюць у чарзе, бо Расія затрымлівае іх праход:

-Вораг робіць усё магчымае, каб затармазіць наш экспарт харчоў. Я лічу, што гэтымі дзеяннямі Расія наўмысна распальвае харчовы крызіс, каб зрабіць яго такім жа сур'ёзным, якім ён быў у першым паўгоддзі. Цяпер больш за 150 суднаў стаяць у чарзе для выканання нашых абавязацельстваў па пастаўках нашай сельгаспрадукцыі. Гэта штучная чарга. Яна створана толькі таму, што Расія наўмысна затрымлівае праход караблёў.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што кожны дзень, калі ў чарзе стаяць харчовыя судны, у краінах, якія закупляюць сельскагаспадарчую прадукцыю з Украіны, узрастае сацыяльна-палітычная напружанасць.

-Вось толькі некаторыя з краін, у якія па віне Расіі затрымліваецца экспарт прадуктаў харчавання: Егіпет, Туніс, Алжыр, Марока, Ліван, Ірак, Кітай, Бангладэш, Інданезія. Нашы партнёры – ААН, Турцыя і іншыя – цалкам інфармаваныя аб гэтай сітуацыі. За час працы нашай «збожжавай ініцыятывы» з-за расійскіх перашкодаў мы не вывезлі каля 3 мільёнаў тон харчоў. А гэта гадавая ежа для 10 мільёнаў чалавек.

Прэзідэнт Зяленскі заявіў, што права на ежу і жыццё без голаду зʼяўляюцца асноўнымі правамі абсалютна кожнага чалавека на Зямлі. Таму спробы Расіі паглыбіць харчовы крызіс таксама зʼяўляюцца агрэсіяй супраць усіх, заявіў прэзідэнт Украіны.

ав

80 працэнтаў гуманітарнай дапамогі, якая паступае ва Украіну, паходзіць з прыходаў і царкоўных арганізацый

22.10.2022 08:11
Дырэктар польскага аддзелу «Дапамогі Касцёлу ў патрэбе» Вальдэмар Цісла перасцярог, каб гуманітарную дапамогу не сумяшчаць з палітычнай практыкай.