Беларуская Служба

Амбасадар Расіі пры ААН выйшаў з паседжання, калі пачаў прамаўляць прадстаўнік Украіны

22.10.2022 15:03
«Шкада, што Рада Бяспекі ўсё яшчэ вымушаны яго слухаць. Адзінае, што ён рабіў за амаль восем месяцаў уварвання, гэта хлусіў», – адказаў прадстаўнік Украіны Сяргей Кісліца.
.
.фота: Sergiy Kyslytsya

Амбасадар Расіі пры ААН Васіль Нябензя пакінуў залю падчас паседжання Рады бяспекі, бо, як ён заявіў, не хацеў слухаць прадстаўніка Украіны Сяргея Кісліцу, паведамляе агенцтва «Укрінфарм».
«Шкада, што Рада Бяспекі ўсё яшчэ вымушаны яго слухаць. Адзінае, што ён рабіў за амаль восем месяцаў уварвання, гэта хлусіў», – адказаў Кісліца.

У адказ на сыход Нябензі Сяргей Кісліца таксама выказаў надзею, што неўзабаве Расіі наогул не будзе ў Радзе Бяспекі ААН, дзе яна «незаконна» займае месца СССР у якасці сталага члена гэтай арганізацыі.

Пры гэтым ён працытаваў расійскага амбасадара, які раней запэўніў, што «ваенная спецыяльная аперацыя Расіі не накіраваная на акупацыю Украіны або прычыненне шкоды мясцоваму насельніцтву і не закранае грамадзянскую інфраструктуру».

Прадстаўнік Украіны праінфармаваў членаў Рады Бяспекі, што ў выніку мэтанакіраваных удараў з боку Расіі з 24 лютага ўкраінскія праваахоўныя органы паведамілі пра пашкоджанне або знішчэнне 51 412 аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры.

З 10 кастрычніка па гарадах было нанесена каля 300 ракетных і беспілотных удараў па абʼектах энергетыкі і іншай грамадзянскай інфраструктуры.

Кісліца дадаў, што амаль 40 працэнтаў энергетычных абʼектаў Украіны пашкоджаныя. Ён адзначыў, што электрастанцыі, ЦЭЦ, трансфарматары, нафтасховішчы, размеркавальныя абʼекты, лініі электраперадач і іншае энергетычнае абсталяванне па ўсёй краіне амаль кожны дзень падвяргаюцца абстрэлу расійскіх войскаў.

Віталь Клічко: Збіта некалькі ракет, якія ляцелі на Кіеў

22.10.2022 12:03
Украінскія СМІ пішуць пра масіраваныя расійскія атакі на аб'екты энергетычнай інфраструктуры.