Беларуская Служба

У Інданезіі адбыўся землятрус: загінулі 44 чалавекі

21.11.2022 15:21
Пашкоджаныя жылыя дамы, а таксама школы, бальніцы і адміністрацыйныя будынкі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ADI WEDA Dostawca: PAP/EPA

Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 5,1 знаходзіўся за 74 км. на паўднёвы ўсход ад Джакарты. Па дадзеных Еўрапейскага міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, штуршкі пачаліся на глыбіні 5 км.

У выніку трагедыі загінула больш за 40 чалавек, яшчэ 700 - атрымалі траўмы. Трагедыя адбылася сёння ў інданезійскай правінцыі Заходняя Ява.

Пашкоджаны сем жылых дамоў, а таксама школы, бальніцы і некалькіх адміністрацыйных будынкаў.

юл