Беларуская Служба

Ва Украіне аднаўляецца праца энергасістэмы. АЭС падключаны да сеткі

25.11.2022 19:44
Дэфіцыт электраэнергіі ў энергасістэме знізіўся да 30%.
Запорожская АЭС Крыніца: https://twitter.com/rentvchannel/status/1565847073009844226/photo/1

Энергетычная сістэма Украіны, у якой упершыню пасля ракетных удараў 23 лістапада адбылося поўнае адключэнне, другія суткі аднаўляецца пасля беспрэцэдэнтных адключэнняў электрычнасці, вады і цяпла.

Дэфіцыт электраэнергіі ў энергасістэме знізіўся да 30% (з 50% на вечар 24 лістапада), паведамілі ў «Укрэнерга». Найбольш складаная сітуацыя ў Кіеве, Кіраваградзе, Днепрапятроўску, Львове, Палтаве і Харкаўская вобласць. Па стане на раніцу 25 лістапада энергасістэма Украіны ўжо прайшла найцяжэйшы этап аднаўлення, запэўніў старшыня праўлення Украінскай нацыянальнай энергетычнай карпарацыі «Укрэнерга» Уладзімір Кудрыцкі.

Увечары першага дня пасля абстрэлу ўдалося зноў падключыць да энергасетак украінскія АЭС, якія пасля павелічэння магутнасці змогуць забяспечваць электраэнергіяй большую колькасць спажыўцоў. Чакаецца, што гэта адбудзецца на працягу 1-2 дзён.

nv.ua/эж

Акупанты выкралі гендырэктара Запарожскай АЭС. МАГАТЭ патрабуе ад Масквы тлумачэнняў

01.10.2022 19:32
Пра выкраданне  гендырэктра ЗАЭС паведаміла ўкраінская дзяржаўная кампанія «Энергаатам».

МАГАТЭ: Пашкоджанні на тэрыторыі Запарожскай АЭС павялічваюцца

22.11.2022 15:31
Старшыня МАГАТЭ Рафаэль Гросі актывізаваў кансультацыі з мэтай стварэння ахоўнай зоны вакол электрастанцыі.