Беларуская Служба

Працу ўкраінскай энергасістэмы ўдалося стабілізаваць

27.11.2022 17:01
Больш за 1000 спецыялістаў штодзень працуюць над рамонтам энергасетак ва Украіне.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com

На канец тыдня энергетыкі змаглі стабілізаваць працу ўкраінскай энергасістэмы, аднак дэфіцыт магутнасці застаецца на ўзроўні 20%.

Цяпер спецыялісты працягваюць працаваць над рамонтам сетак, паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.

Па словах прэмʼера, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Нідэрланды выдзяляюць «Укрэнерга» 372 млн еўра для аператыўнага рамонту пашкоджанняў ад расійскіх нападаў. У той жа час Нарвегія выдзяляе кампаніі «Нафтагаз Украіны» 200 млн еўра для закупкі газу. Яшчэ 300 млн еўра на гэтыя мэты дасць ЕБРР. Шмыгаль дадаў, што ўрад Украіны перадаў «Нафтагазу» 12,7 млрд грн на дадатковыя закупкі блакітнага паліва ў сховішчы.

Дзяніс Шмыгаль заявіў, што за тыдзень Украіна атрымала 2,5 млрд еўра ад Еўрасаюза, а Канада выпусціла аблігацыі на 500 млн долараў, сродкі ад размяшчэння якіх перададуць Украіне.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг сказаў, што расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну не атрымаецца выкарыстаць зіму як зброю, каб паставіць Украіну на калені.

Unian.ua/яс