Беларуская Служба

У Шатландыі занепакоенасць выклікаюць умовы жыцця бежанцаў з Украіны

27.11.2022 18:45
Рэгіянальны ўрад часова змясціў іх на суднах, якія стаяць у Эдынбургу і Глазга.
MS Ambition,  ,     .
MS Ambition, круізнае судна, на якім жывуць украінскія бежанцы.https://www.youtube.com/watch?v=WkpHB_78bLM

Арганізацыі, якія дапамагаюць украінскім бежанцам, занепакоеныя ўмовамі, у якіх жывуць некаторыя ўцекачы ў Шатландыі.

IAR Актывісты і некаторыя апазіцыйныя палітыкі занепакоеныя як фізічным, так і псіхічным станам украінцаў. Пра сітуацыю паведамляе штотыднёвік Observer.

Адзін з круізных суднаў– MS Ambition прышвартаваны ў доках на захад ад Глазга. Звычайна гэта плывучы гатэль. У ім ёсць бібліятэка, басейн, трэнажорная зала і спа, але ўцекачы скардзяцца, што жыць так у доўгатэрміновай перспектыве цяжка. Складана выйсці на вуліцу. Вакол судна партовыя зоны, побач – смеццеперапрацоўчы завод і невыносны запах.

Урад Шатландыі падкрэслівае, што дабрабыт і бяспека бежанцаў з'яўляецца для яго прыярытэтам. Улады з самага пачатку заяўлялі, што плывучыя лагеры для бежанцаў – гэта часовае рашэнне і што яны прапануюць украінцам пастаяннае месца жыхарства як мага хутчэй.
З пачатку вайны ў Шатландыю прыехалі больш за 10 тысяч украінцаў.

IAR/яс