Беларуская Служба

Украіна: 12 000 украінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію

28.11.2022 16:14
З пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне загінулі 440 дзяцей, 851 дзіця было параненае.
     ,     , , 26  2022 .
Украінскі супрацоўнік МНС выступае перад дзецьмі, робячы мыльныя бурбалкі ў Харкаве, Украіна, 26 лістапада 2022 г.PAP/EPA/SERGIY KOZLOV

Больш за 12 тысяч украінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію. Такія дадзеныя прывёў украінскі ўрадавы сайт «Дзеці вайны». Партал, спасылаючыся на Генпракуратуру Украіны, таксама паведаміў, што 329 дзяцей лічацца зніклымі без вестак.

У сваю чаргу ўдалося выявіць месцазнаходжанне 7 819 дзяцей. З пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне загінулі 440 дзяцей, 851 дзіця было параненае. Найбольшая колькасць дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай і Кіеўскай абласцях.

Украінскія ўлады падкрэсліваюць, што гэтыя звесткі не канчатковыя, бо інфармацыя з раёнаў, дзе вядуцца баявыя дзеянні, з часова акупаваных раёнаў і з вызваленых ад ворага месцаў правяраецца.
З пачатку вайны ва Украіне было разбурана 2 719 навучальных устаноў. 332 будынкі школаў былі цалкам знішчаныя.

IAR/ Укрінформ /аз

Прэзідэнт Украіны: Украінскія сілы абароны рыхтуюцца да расійскіх удараў

28.11.2022 11:16
Уладзімір Зяленскі перасцярог ад магчымых наступных масіраваных ракетныя ўдараў з боку Расіі.

Генштаб УСУ: Можна чакаць перакідкі на фронт часткі расійскіх падраздзяленняў з Беларусі

28.11.2022 13:16
Гэта з мэтай кампенсацыі стратаў, панесеных расіянамі ва фронце, лічыць Генштаб Узброеных сіл Украіны.