Беларуская Служба

Cын супрацоўніка прэзідэнта Януковіча Андрэя Партнова з'ехаў з Украіны валанцёрам і не вярнуўся

30.11.2022 15:08
Журналісты высветлілі, што быў скарыстаны падроблены дакумент на выезд, і што дагэтуль нікога за гэта не пакаралі.
  ()
Ігар Партноў (справа) з бацькам АндрэемФота з сайту Высокі замак

Ігар Партноў, сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Віктара Януковіча Андрэя Партнова, у сакавіку зʼехаў з Украіны валанцёрам і не вярнуўся.

«Нашы грошы. Львоў» атрымаў копію ліста ад ГА «Народная самаабарона», дзякуючы якому Партноў- малодшы змог гэта зрабіць, і выявіў, што ў ім адсутнічаюць апазнавальныя знакі гэтай арганізацыі. Больш за тое, відавочна, што ліст візуальна імітуе арганізацыю з падобнай назвай – ГА «Народная абарона Львоўшчыны».

Дагэтуль нікога не пакаралі.

Упершыню пра ад’езд сына Партнова ў якасці валанцёра па гуманітарную дапамогу і тое, што ён так і не вярнуўся, у верасні паведамлялася ў праграме журналісцкіх расследаванняў «Схемы».

«22 сакавіка 2022 года Львоўская ваенная адміністрацыя ўнесла Ігара Партнова ў сістэму «Шлях» як асобу прызыўнога ўзросту, якой дазволены часовы выезд з краіны для аказання гуманітарнай дапамогі тэрмінам на адзін месяц. Ужо на наступны дзень, 23 сакавіка, Партноў-малодшы перасек украінска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Кракавец».

Сам Андрэй Партноў зʼехаў у чэрвені, але памежная служба адмаўляецца паведаміць прычыну.

яс