Беларуская Служба

ЗША рыхтуюцца перадаць Украіне сістэмы Patriot

14.12.2022 07:50
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн можа прыняць канчатковае рашэнне на гэтым тыдні.
Pentagon finalizuje plany wysłania systemu Patriot na Ukrainę
Pentagon finalizuje plany wysłania systemu Patriot na Ukrainęmehmet ali poyraz/Shutterstock

Як паведамляюць CNN і іншыя амерыканскія СМІ, рашэнне аб перадачы Украіне ЗРК Patriot можа быць абвешчана ў чацвер. Колькі пускавых установак атрымае Кіеў, пакуль невядома. Аднак прадстаўнікі адміністрацыі заяўляюць, што «Патрыёты» будуць адпраўленыя даволі хутка, а ўкраінскія вайскоўцы будуць навучацца карыстацца імі на базе арміі ЗША ў Германіі.

Раней ЗША разгарнулі батарэі Patriot на тэрыторыі членаў NATO, у тым ліку ў Польшчы, у якасці ўзмацнення ўсходняга флангу альянсу.

У апошнія месяцы амерыканцы адправілі ва Украіну сістэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй далёкасці NASAMS. На мінулым тыдні, адказваючы на ​​пытанне Польскага радыё, прэсавая сакратарка Белага дому Карынэ Жан-П’ер заявіла, што ЗША знаходзяцца ў цесным кантакце з украінцамі наконт дапамогі ў бяспецы, у тым ліку наконт паставак сістэм супрацьпаветранай абароны.

IAR / вх