Беларуская Служба

Галоўнакамандуючы Войска Польскага сустрэўся з камандзірам Узброеных сілаў Украіны

21.12.2022 14:56
Камандзіры ўзброеных сіл Польшчы і Украіны абмеркавалі бягучую аператыўную абстаноўку на ўсходзе і поўдні Украіны.
.
Ген. Раймунд Анджэйчакфота: PR24

Камандзір Генеральнага штабу Войска Польскага генерал Раймунд Анджэйчак сустрэўся ў Кіеве з вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны генералам Валерыем Залужным. У падарожжы генерала Анджэйчака суправаджае група польскіх афіцэраў.

Паводле інфармацыі Генштабу, камандзіры ўзброеных сіл Польшчы і Украіны абмеркавалі бягучую аператыўную абстаноўку на ўсходзе і поўдні Украіны, а таксама магчымыя сцэнары далейшай несправакаванай і неапраўданай ваеннай агрэсіі РФ супраць гэтай краіны.

iar/нг