Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Акупанты намагаюцца ўзяць пад поўны кантроль Данецкую вобласць

06.01.2023 12:11
Украінскі бок таксама ўстанавіў, што ў пасёлку Кахоўка Херсонскай вобласці расійскія захопнікі спрабуюць забараніць абарачэнне ўкраінскіх грыўняў. 
Rzecznik sztabu Ołeksandr Sztupun poinformował o wczorajszych atakach rosyjskiej armii na ukraińskie miasta.
Rzecznik sztabu Ołeksandr Sztupun poinformował o wczorajszych atakach rosyjskiej armii na ukraińskie miasta.PAP/Eugene Titov

Расійскія акупанты засяроджваюцца на спробе ўзяць пад кантроль Данецкую вобласць, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Камандаванне падвяло вынікі абстаноўкі на фронце на 317-ы дзень поўнамаштабнага ўварвання рускіх.

Пра атакі расійскай арміі, здзейсненыя на ўкраінскія гарады 5 студзеня, паведаміў прадстаўнік Генштабу Аляксандр Штупун:

-Праціўнік нанёс 17 авіяўдараў і 59 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку па аб'ектах грамадзянскай інфраструктуры. Пагроза авіяцыйных і ракетных удараў захоўваецца на ўсёй тэрыторыі Украіны. Праціўнік засяроджвае намаганні на спробах узяць пад кантроль Данецкай вобласці і вядзе наступальныя дзеянні. Каля гарадоў Бахмут і Ліман. Акупанты таксама спрабуюуць палепшыць тактычную пазіцыю ў раёне гарадоў Аўдзееўка і Купянск, але беспаспяхова.

Украінскі бок таксама ўстанавіў, што ў пасёлку Кахоўка Херсонскай вобласці расійскія захопнікі спрабуюць забараніць абарачэнне ўкраінскіх грыўняў. Яны ціснуць на гандлёвыя кропкі і пагражаюць канфіскаваць наяўныя грошы і тавары ў выпадку выяўлення ўкраінскіх грошай.

Паводле інфармацыі штабу, з пачатку года ў горадзе Данецку расійскія ваенныя камісарыяты збіраюць звесткі аб грамадзянах 2006 года нараджэння для пастаноўкі на воінскі ўлік.

У сувязі з высокай эфектыўнасцю атак украінскай арміі акупанты ўзмацняюць сваю контрразведвальную дзейнасць. Паводле Генштабу, у горадзе Старабельску Луганскай вобласці расійскія акупанты правяраюць мабільныя тэлефоны жыхароў. Шукаюць людзей, якія звязваліся з нумарамі, зарэгістраванымі ва ўкраінскіх аператараў сувязі.

iar/эж

ААН: колькасць украінскіх перасяленцаў у Еўропе набліжаецца да 8 мільёнаў чалавек

05.01.2023 16:01
Найбольшую колькасць украінцаў на сваёй тэрыторыі прыняла Польшча - 1,5 мільёна уцекачоў.