Беларуская Служба

Папа Францішак: Любім Бога, а не наша эга

06.01.2023 16:07
Хрысціяне заходняга абраду 6 студзеня адзначаюць Багаяўленне, якое ў народзе называюць Святам Трох Каралёў.
Jakie dary przynieśli by dzisiaj trzej królowie. Kim by byli?
Jakie dary przynieśli by dzisiaj trzej królowie. Kim by byli?shutterstock/NataBystrova

«Давайце любіць Бога, а не наша эга», – заклікаў Папа Францішак у гаміліі на ўрачыстасць Багаяўленне ў Ватыкане. У Свята Трох Каралёў Святы Айцец узначаліў еўхарыстыю ў саборы святога Пятра.

Пантыфік спаслаўся на евангельскую гісторыю пра мудрацоў з Усходу, якія прыбылі ў Бэтлеем, каб сустрэцца з нованароджаным Ісусам. Папа Францішак заахвочваў вернікаў пакланяцца Богу разам з гэтымі мудрацамі:

-Як тыя мудрацы, давайце пакланяцца Богу, а не нашаму эга. Будзем пакланяцца Богу, а не фальшывым ідалам, якія спакушаюць нас прывабай прэстыжу і ўлады, прывабай ілжывых навін. Будзем пакланяцца Богу, каб не схіляцца перад тым, што мінае, і перад логікай спакуслівай, але пустой і злой.

Хрысціяне заходняга абраду 6 студзеня адзначаюць Багаяўленне, якое ў народзе называюць Святам Трох Каралёў. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл успамінае мудрацоў з Усходу, якія прыйшлі ў Віфлеем за шляхам зоркі. Там яны пакланіліся нованароджанаму Ісусу, прызнаўшы яго Месіяй.

Багаяўленне, якое па-грэчаску называецца «Эпіфанія», нагадвае вернікам, што Бог адкрыў сябе таксама паганцам. У гэты дзень па вуліцах польскіх гарадоў праходзяць традыцыйныя працэсіі Трох Каралёў (Orszak Trzech Króli).

iar/эж


У Польшчы адзначаецца Свята Трох Каралёў

06.01.2023 09:22
У яго аснове - евангельскае апавяданне аб пакланенні Немаўляці Ісусу паганскіх цароў, якіх яшчэ называюць вешчунамі або мудрацамі, з Усходу.