Беларуская Служба

Свет абураны крывадушнымі прапановамі Крамля аб калядным спыненні агню

06.01.2023 13:09
У адпаведнасці з указаннем Пуціна, пачынаючы з поўдня 6 студзеня расійскія войскі павінны спыніць агонь «па ўсёй лініі баявога судакранання бакоў».
Rosjanie od miesięcy próbują szturmować Bachmut
Rosjanie od miesięcy próbują szturmować Bachmut MAXAR TECHNOLOGIES/PAP/EPA

Міністр нацыянальнай абароны Літвы выказаў здагадку, што расіяне дамагаюцца спынення агню, каб «з новымі сіламі працягваць забіваць украінцаў ва ўласнай краіне», напісаў у сваім профілі Арвідас Анушаўскас.

Міністр абароны Чэхіі Яна Чарнахова заявіла журналістам, што толькі ўкраінцы маюць выключнае права вырашаць, будзе спыненне агню ці не. Палітык нагадала, што падчас снежаньскіх калядных святаў, у якіх удзельнічала значная частка ўкраінцаў, гаворкі аб спыненні агню не ішло.

У падобным тоне міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербок напісала ў Twitter, што Пуцін адвязе сваіх салдат дадому, калі ён сапраўды захоча міру. Пры гэтым дыпламат адзначыла, што агрэсар, безумоўна, хоча працягнуць вайну пасля кароткага перапынку, таму падтрымку Украіне трэба працягваць.

Паводле слоў немкі, так званае спыненне агню не прынясе ні свабоды, ні бяспекі людзям, якія жывуць у штодзённым страху. «Таму мы працягнем падтрымліваць украінцаў», – запэўнілі ў МЗС ФРГ.

У адпаведнасці з указаннем Пуціна, пачынаючы з поўдня 6 студзеня расійскія войскі павінны спыніць агонь «па ўсёй лініі баявога судакранання бакоў» ва Украіне. Рэжым спынення агню павінен дзейнічаць да канца 7 студзеня.

Украінскі бок адхіліў усе прапановы аб спыненні агню, назваўшы іх крывадушнымі.

pap/эж