Беларуская Служба

Знішчаныя заводы па вытворчасці дронаў у Іране. Вайсковыя аб'екты былі атакаваныя ўначы

29.01.2023 10:08
Уначы ў адказ на тэракты здзейсненыя ўдары па тэрыторыі Ірана.
           .
Міністэрства абароны Ірану пацвердзіла атаку беспілотнікаў на цэнтр вытворчасці боепрыпасаў у Ісфахане. Фота: skreenshot

У горадзе Ісфахан у Іране прагрымеў выбух у адным з цэнтраў вытворчасці боепрыпасаў мінабароны краіны. Папярэдне, яго атакавалі беспілотнікі.

Выданне Al Arabiya са спасылкай на ізраільскія СМІ паведаміла, што Ізраіль пачаў спецаперацыю ўнутры Ірана з мэтай знішчэння ваеннай прамысловасці Ірана, верагодна, на фоне нядаўніх тэрактаў у Іерусаліме. Пазней высветлілася, што гэтая заява не адпавядае рэчаіснасці. Гэтую фразу прэмʼер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху сказаў на ўчарашнім пасяджэнні Кабінета міністраў, прысвечаным тэрактам у Іерусаліме і гаворка ішла аб барацьбе з завадатарамі ўнутры Ізраіля.

У іранскіх СМІ заявілі, што ў Хамадане раздаліся выбухі, а таксама знішчаны завод па вытворчасці дронаў у Тэбрызе, завод боепрыпасаў у Ісфахане і склад БК у Малардзе.

Міністэрства абароны Ірану пацвердзіла атаку беспілотнікаў на цэнтр вытворчасці боепрыпасаў у Ісфахане. У ведамстве заявілі, што адзін з дронаў збіла СПА, а два іншыя «трапілі ў абарончыя пасткі» і былі знішчаныя.

Улады ў Іране абяцаюць разабрацца з тым, хто атакаваў завод.



У мясцовых СМІ напісалі, што ў краіне ўзніклі непаладкі з інтэрнэтам. Таксама пішуць, што завод з «шахедамі» можа быць знішчаны, а бамбаванню падвергліся 5 іранскіх баз. У гарадах Ірана працавала сістэма СПА.

Апазіцыя Ірана заклікала адмяніць рэйсы на самалётах, бо ёсць верагоднасць, што КСІР могуць пачаць збіваць грамадзянскія самалёты ў адплату за ўдары па Іране.

СМІ Ірана апублікавалі кадры пажару на нафтаперапрацоўчым заводзе. Таксама зʼявілася відэа землятрусу ў горадзе Хой, папярэдне, з-за выбуху.

У той жа час Ізраіль пачаў узмацняць войска і паліцыю, а таксама спрашчаць сістэму атрымання зброі. Афіцыйных заяў наконт атакі па Іране ўрад Ізраіля не даваў.

Паводле novychas.online / вх