Беларуская Служба

Расейцы штурмуюць украінскія пазіцыі на Данбасе

31.01.2023 13:12
Паводле ўкраінскага генштабу, менавіта там расійская армія наносіла найбольш частыя ўдары за апошнія суткі.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Vladyslav Musiienko

Украінскія вайскоўцы называюць Данбас найбольш верагодным месцам актывізацыі расійскага наступу.

За мінулыя суткі ўкраінская армія адбіла расійскі штурм на 13 участках фронту, у асноўным у Данецкай і Луганскай абласцях. Усё часцей украінскі бок гаворыць аб падрыхтоўцы Расіяй маштабнага ўдару.

Вайсковы эксперт Міхаіл Самусь у эфіры тэлеканалу «1+1» заявіў, што ў расіян няма рэсурсаў для ўдару з поўдня ці поўначы, таму яны будуць узмацняць наступ на ўсходзе.

Галоўная мэта расійскіх войск — да 24 лютага далажыць Пуціну аб поўнай акупацыі Данецкай і Луганскай абласцей. Гэта звязана з тым, што Пуцін планіруе свой выступ на гадавіну пачатку вайны, у якім яму трэба будзе пахваліцца перамогамі.

Украінскі Генштаб паведаміў, што за мінулыя суткі, расіяне страцілі 850 жаўнераў. Агулам расійскія страты ў асабовым складзе з пачатку вайны сягаюць 127 тысяч 500 чалавек, заяўляе ўкраінскі бок.

ПР/юл