Беларуская Служба

Харкаўская вайсковая адміністрацыя: Расіяне абстрэльваюць мэдыцынскія ўстановы

01.02.2023 14:30
Алег Сінегубаў адзначыў, што сітуацыя ў Купянску, Ваўчанску і Дворычным пастаянна пагаршаецца.
Цыркуны ў Харкаўскай вобласці PAP/Mykola Kalyeniak

Кіраўнік Харкаўскай вайсковай адміністрацыі Алег Сінегубаў заявіў, што расійскія акупанты наўмысна абстрэльваюць цывільныя мэдыцынскія ўстановы. Расіяне вызначаюць каардынаты мэдыцынскіх установаў і абстрэльваюць іх з мэтай паранення і гібелі мірных жыхароў.

Паводле пацверджанай інфармацыі, ракетны абстрэл у ноч на 29 студзеня быў нанесены па адной з бальніцаў Харкава, але расійскія ракеты трапілі ў жылы дом у тым жа раёне, паведаміў Алег Сінегубаў:

- У цяперашні час мы разглядаем магчымасць перадыслакацыі некаторых мясцовых бальніц, паколькі паводле нашай інфармацыі, яны сталі мішэнню праціўніка. Шпіталі выключна грамадзянскія, без вайсковага персаналу. Апошні ўдар у Харкаве, калі расійская ракета знішчыла чатырохпавярховы дом і забіла жанчыну, насамрэч быў накіраваны на грамадзянскі шпіталь у гэтым раёне.

Алег Сінегубаў адзначыў, што сітуацыя ў Купянску, Ваўчанску і Дворычным, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Расіяй, пагаршаецца. Расійская армія штодня наносіць кропкавыя ўдары па медыцынскай інфраструктуры ў гэтых гарадах. Па словах кіраўніка Харкаўскай ваеннай адміністрацыі уводзяцца шэраг мер бяспекі, але аказанне медыцынскіх паслуг у рэгіёне спыняцца не будзе.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Расіяне нясуць вялікія асабовыя страты на фронце

01.02.2023 08:50
Яшчэ адзін расійскі вайсковы шпіталь адкрыўся ў раёне Новаіванаўкі ў Луганскай вобласці.

Прэм'ер Украіны паведаміў пра стварэнне «танкавай кааліцыі»

01.02.2023 09:50
Краіны, якія падтрымліваюць Украіну, на пачатак абяцаюць перадаць больш за 120 танкаў, паведаміў Дзмітрый Кулеба.