Беларуская Служба

У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым

04.02.2023 20:13
Пасля развітання ў Кіеве цела загінулага перавязуць для пахавання ў Варшаву.
.
..

У галоўнай катэдры ў Кіеве развіталіся з беларускім байцом Эдуардам Лобавым. Пра гібель добраахвотніка стала вядома 27 студзеня. Пасля развітання ў Кіеве цела загінулага перавязуць для пахавання ў Варшаву.

Развітанне з былым палітычным вязнем і беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым. Пра яго гібель стала вядома 27 студзеня. Эдуард быў смяротна паранены каля ўкраінскага Вуглядару, дзе ваяваў у складзе ўкраінскай арміі супраць расійскіх захопнікаў.

Лобаў бараніў Украіну са зброяй у руках з 2015 года. Да таго быў актывістам і выступаў супраць дыктатуры ў Беларусі. У 2010 годзе абвешчаны палітычным вязнем. Ён адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне і цалкам адбыў 4-гадавы тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуарду Лобаву было 34 гады.

Кіеў, Украіна. 4 лютага 2023 года.

Фота: Улад Максіменка/Белсат