Беларуская Служба

Прадстаўнік Украіны ў NATO: Рашэнне Суда ў Гаазе павінна ўсяліць страх у расійскую эліту

18.03.2023 16:07
Ігар Чэрнеў выказаў перакананне, што расійскаму лідару ў будучыні выставяць абвінавачанне ў генацыдзе.
,
Масква, будынак МЗСPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Намеснік камітэта бяспекі парламента Украіны, эксперт у галіне абароны і разведкі, а таксама кіраўнік пастаяннай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі NATO звяртае ўвагу на тое, што ўчорашняе рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда павінна ўсяліць страх у расійскую эліту. Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Расіі Марыі Львовай-Бяловай. Іх абодвух вінавацяць ва Украіне ў ваенных злачынствах, звязаных з незаконнай дэпартацыяй дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Расію.

Ігар Чэрнеў выказаў перакананне, што расійскаму лідару ў будучыні выставяць абвінавачанне ў генацыдзе:

-Акрамя прымусовай дэпартацыі дзяцей, могуць быць абвінавачанні ў генацыдзе. І гэта самыя сур'ёзныя абвінавачванні, калі гаворка ідзе пра ваенныя злачынствы. Гэта моцны сігнал Пуціну і ягонай камарыллі, што фюрэра пара зрынуць. Інакш будзеш з ім сядзець. Цяпер 122 краіны, якія падпісалі Рымскі статут, павінны арыштаваць яго, як толькі ён паявіцца на іх тэрыторыі.

Міжнародны крымінальны суд апублікаваў на сваім сайце матывы рашэння, а таксама відэазаяву старшыні Міжнароднага крымінальнага суда Пятра Гафманьскага. «Міжнародным правам акупацыйным уладам забаронена вывозіць мірных жыхароў з месцаў іх пражывання ў іншыя раёны. Дзеці маюць асаблівую абарону ў адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй», – падкрэсліў Пётр Гафманьскі.

ав

Вайсковая разведка Украіны: Пасля рашэння МКС Крэмль пачаў шукаць пераемніка Пуціна

18.03.2023 14:11
«У вежах Крамля расце незадаволенасць тым, што адбываецца. Гаворыцца нават пра пошук замены Пуціну»