Беларуская Служба

Расіяне нанеслі ўдар па жылым квартале ў Славянску

14.04.2023 18:08
Дзяржава-зло які раз дэманструе сваю сутнасць.
          .
У выніку ўдару расіян па горадзе Славянск загінулі мінімум пяць чалавек.Фота з адкрытых крыніц

У выніку ўдару акупантаў па горадзе Славянск загінулі мінімум пяць чалавек, яшчэ 15 параненыя. Ёсць верагоднасць, што пад заваламі знаходзяцца сем чалавек, у тым ліку адно дзіця, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка.

Пашкоджаны некалькі шматпавярховікаў і будынак школы. Праводзіцца выратавальная аперацыя.

Акрамя таго, паводле слоў Кірыленкі, адначасова былі нанесены ўдары па Краматорску і Канстанцінаўцы. 

«Дзяржава-зло які раз дэманструе сваю сутнасць. Проста пасярод дня забіваючы людзей. Разбураючы, знішчаючы ўсё жывое», – пракаментаваў атаку на грамадзянскія аб'екты прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

вх