Беларуская Служба

Парыж адабрае дыялог, але будзе далей падтрымліваць Украіну і яе войска

24.05.2023 11:45
Пасла Кітая Лі Хуэя прыняў у Парыжы генеральны дырэктар па палітычных пытаннях і бяспецы Міністэрства замежных спраў.
 . .
Ілюстрацыйны здымак. Парыж.фота: skeeze/pixabay.com/CC0

Спецыяльны прадстаўнік Кітая па Еўразіі Лі Хуэй быў прыняты ў Парыжы ў штаб-кватэры Міністэрства замежных спраў. Падчас перамоваў французскія дыпламаты падкрэслілі, што іх краіна будзе аказваць Украіне пастаянную падтрымку. Парыж таксама выказаў адабрэнне дыялогу паміж Кітаем і Украінай. 

Пасла Кітая Лі Хуэя прыняў у Парыжы генеральны дырэктар па палітычных пытаннях і бяспецы Міністэрства замежных спраў Фрэдэрык Мандаліні. Падчас перамоваў дыпламат заявіў, што «Францыя і Еўразвяз поўныя рашучасці падтрымліваць Украіну ў доўгатэрміновай перспектыве і ва ўсіх сферах», – гаворыцца ў паведамленні.

Мандаліні таксама падкрэсліў «поўную адказнасць Расіі за развязванне вайны і яе працяг». Дыпламат нагадаў, што з боку Кіева ваенныя дзеянні вядуцца «у рамках права на самаабарону». Ён таксама заклікаў да працягу дыялогу паміж Пекінам і Кіевам.

Пасланец кітайскага ўраду Лі Хуэй пачаў серыю візітаў у Еўропу ў сярэдзіне мая, каб абмеркаваць мірнае спыненне канфлікту, пачатага Расіяй больш за год таму. Дыпламат ужо наведаў Украіну і Польшчу. У бліжэйшыя дні ён павінен адправіцца ў Берлін і Маскву.

Стэфан Фольцэр/нг