Беларуская Служба

Расіяне здзейснілі трэцюю за суткі авіяцыйную атаку на Кіеў

30.05.2023 10:25
Яны выкарыстоўвалі беспілотнікі – камікадзэ. Гарадскія ўлады паведамляюць як мінімум пра адну смяротную ахвяру.
Пажар ў шматпавярховым доме Галасееўскага раёна Кіева пасля расійскай начной атакіhttps://t.me/c/1233777422/52488

Атака расіян адбылася пасля поўначы. Трывога доўжылася некалькі гадзін. Над горадам былі збітыя больш за 20 баявых беспілотнікаў «Шахед» іранскай вытворчасці. Іх аскепкі ўпалі на некалькі раёнаў Кіева.

Пашкоджаныя дамы і аўтамабілі. Найбольшыя страты панеслі ў Галасіеўскім раёне, дзе дроны ўрэзаліся ў жылы дом, у выніку чаго ўзнік пажар. Там памерла жанчына. Прынамсі чатыры чалавекі атрымалі раненні.

Гэта была трэцяя авіяатака на Кіеў за апошнія суткі і 17-я ў гэтым месяцы.

Учора расіяне атакавалі горад беспілотнікамі «Шахед» і ракетамі «Іскандэр».

яс