Беларуская Служба

Калі Дональд Трамп выйграе выбары ў ЗША, могуць быць змены ў горшы бок для Украіны – Зяленскі

04.06.2023 11:13
«Прэзідэнт Байдэн дапамог нам больш, чым калі прэзідэнтам быў Трамп. Але пры гэтым мы павінны разумець, што тады не было поўнамаштабнай вайны».
 .
Дональд Трамп.фота: Evan El-Amin/ Shutterstock

Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю выданню Wall Street Journal распавёў аб сваіх засцярогах, датычных вынікаў выбараў у ЗША. Адказваючы на пытанне, ці не баіцца ён, што калі Дональд Трамп зноў выйграе выбары, ціск на Украіну ўзмоцніцца, прэзідэнт Украіны сказаў:

«Вядома, хочацца завяршыць вайну хутчэй. Прэзідэнт Байдэн – прэзідэнт часу поўнамаштабнай вайны. І ён дапамог нам больш, чым калі прэзідэнтам быў Трамп, калі мы гаворым пра адміністрацыю. Але пры гэтым мы павінны разумець, што тады не было поўнамаштабнай вайны. І я не ведаю, як дзейнічаў бы Трамп.

Я не зразумеў, чаму Дональд Трамп казаў »Я б пасадзіў за 24 гадзіны Пуціна і Зяленскага за стол перамоваў, каб скончыць вайну«. Ну, ён мог гэта зрабіць. Але гэтага не адбывалася. Так, пытанне было не настолькі вострым, таму што не было поўнамаштабнага ўварвання. Але былі акупаваныя нашы тэрыторыі. І ў такой сітуацыі, калі ідзе падтрымка, ты баішся змен. І скажу шчыра, калі ідзе гаворка пра змену адміністрацыі прэзідэнта ЗША – ты хочаш зменаў у станоўчы бок. Але можа быць і інакш».

УНІАН/нг