Беларуская Служба

З расійскага палону ўдалося вярнуць яшчэ 45 украінскіх вайскоўцаў

06.07.2023 18:01
Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.
      45
З расійскага палону ўдалося вярнуць яшчэ 45 украінскіх вайскоўцаўhttps://t.me/ermaka2022/3142

З расійскага палону ўдалося вярнуць яшчэ 45 украінскіх вайскоўцаў Узброеных сіл, Нацгвардыі і Дзяржпагранслужбы, а таксама двух цывільных. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак. Сярод іх – двое афіцэраў, 41 радавы і сяржант, цывільны супрацоўнік «Азоўсталі» і баец тэрабароны з Херсона.

«Мы вяртаем абаронцаў Марыупаля і «Азоўсталі». Ёсць параненыя ваяры. Таксама вайскоўцаў з Данецкага, уключаючы Бахмут, Запарожскага і Харкаўскага кірункаў», – адзначыў Ярмак.

яс/Наша Ніва