Беларуская Служба

Еўразвяз дамовіўся аб павелічэнні вытворчасці снарадаў і ўзбраенняў для Украіны

07.07.2023 09:04
На павелічэнне вытворчых магутнасцяў Еўрапейскі Звяз мае намер выдзеліць 500 млн еўра.
   ()
Танк УС Украіны (ілюстрацыя) PAP/Mykola Kalyeniak

ЕЗ дасягнуў папярэдняй дамоўленасці аб павелічэнні вытворчасці боепрыпасаў для ўзбраення Украіны і папаўненні запасаў у краінах-членах супольнасці. Пра гэта дамовіліся прадстаўнікі краін ЕЗ і Еўрапарламента. У перамоўнай групе былі два палякі – былы прэм'ер Ежы Бузэк і дзеяч кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Здзіслаў Краснадэмбскі.

Як паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка, на павелічэнне вытворчых магутнасцяў Еўрапейскі Звяз мае намер выдзеліць 500 млн еўра:

-Заяўкі на кантракты ў рамках мабілізацыі еўрапейскай прамысловасці ўключаюць Польшчу ў лік асноўных вытворцаў боепрыпасаў, неабходных Украіне. Работа над нарматыўнымі актамі па гэтым пытанні вялася паскоранымі тэмпамі.

Еўрапейскай Камісія прадставіла праект адпаведнага рэгламенту ў пачатку траўня, а Еўрапарламент пагадзіўся на тэрміновую працэдуру зацвярджэння новых рэгламентаў да летніх вакацый. Гэта адбудзецца на наступным тыдні на пленарным пасяджэнні ЕП ў Страсбургу.

iar/эж