Беларуская Служба

Еўракамісар у Кішынёве паабяцаў паскарэнне еўрапейскага курсу Малдовы

07.07.2023 13:22
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам краіны Маяй Санду Джэнцілоні падкрэсліў прыхільнасць ЕС да падтрымкі еўрапейскай інтэграцыі Малдовы.
           , , 6  2023 .
Еўрапейскі камісар па эканамічных пытаннях Паола Джэнтылоні і прэм'ер Малдовы Дорын Рэчан, Кішынёў, 6 ліпеня 2023 г.Фота: PAP/EPA/DUMITRU DORU

Еўрапейскі камісар па эканамічных пытаннях Паола Джэнтылоні наведаў 6 ліпеня сталіцу Малдовы Кішынёў.

Мэта візіту – абмеркаваць з кіраўніцтвам краіны крокі, неабходныя для паскарэння еўрапейскай інтэграцыі Малдовы, і дапамогу, якую ЕС прадставіць у найбліжэйшай будучыні.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам краіны Маяй Санду Джэнцілоні падкрэсліў прыхільнасць ЕС да падтрымкі еўрапейскай інтэграцыі Малдовы.

На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дорынам Рэчанам бакі дамовіліся аб прыняцці мер, неабходных для ўмацавання энергетычнай бяспекі, паляпшэння дзелавога асяроддзя, падтрымкі барацьбы з карупцыяй, умацавання вяршэнства права і паляпшэння кіравання дзяржаўным сектарам. Гэтыя меры будуць рэалізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

28 чэрвеня Еўрапейская камісія абʼявіла аб пакеце падтрымкі для Рэспублікі Малдова, які дапаможа краіне пераадолець наступствы расійскай агрэсіі супраць Украіны і зблізіць яе з ЕС.

эж



Польшча перадасць Малдове вялікую партыю зброі і боепрыпасаў. Каміньскі: Ім патрэбна наша падтрымка!

01.06.2023 15:38
«Вырашана перадаць паліцыі Малдовы вялікі транспарт зброі, боепрыпасаў і абсталявання», – заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

ЗША ўводзяць санкцыі з-за спробы дэстабілізацыі Малдовы

06.06.2023 16:26
Людзей, у дачыненні да якіх уведзены штрафныя меры, фінансавае ведамства ЗША называе «кіруючымі членамі звязанай з расійскай разведкай групы па аказанні шкоднага ўплыву», якія спрабуюць «скарыстацца апасеннямі грамадзян» іншых краін і «дэстабілізаваць легітымна выбраны ўрад».