Беларуская Служба

Журналістка Беларускай службы ўзяла ўдзел у мерапрыемстве ААН па тэме свабоды слова ў Беларусі

07.07.2023 14:29
У сваім выступе Вольга Хвоін адзначыла, што перад журналісцкай супольнасцю цяпер ёсць важнейшыя мэты: вызваленне калег-палітзняволеных з турмаў, а захаванне медыя, прафесійных кадраў у медыясферы.
Сядзіба ААН у Жэневе Крыніца: radyjo.net

Журналістка Беларускай службы Польскага радыё для замежжа выступала як прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў. Дыскусія на тэму «Свабода меркаванняў і іх свабоднае выказванне ў Беларусі пад пытаннем» была арганізаваная ў рамках 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.

У сваім выступе Вольга Хвоін адзначыла, што перад журналісцкай супольнасцю цяпер ёсць важнейшыя мэты: вызваленне калег-палітзняволеных з турмаў, а захаванне медыя, прафесійных кадраў у медыясферы.

Пра сітуацыю ў Беларусі таксама распавядалі прадстаўніца Atlantic Council Ганна Любакова, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык.

На гэтай сесіі Спецыяльны дакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын прадставіла свой даклад па тэме з аглядам падзей, выклікаў і магчымасцяў для свабоды меркаванняў і іх выказвання, а таксама зрабіла акцэнт на пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Мэта мерапрыемства – інфармаванне міжнароднай супольнасці пра апошнія падзеі, звязаныя з абмежаваннем свабоды меркаванняў і іх выказвання ў Беларусі.

Арганізатарамі выступілі пастаянныя прадстаўніцтвы Польшчы, Літвы, ФРГ і Японіі пры ААН.

эж