Беларуская Служба

Енс Столтэнбэрг агучыў будучыя рашэнні НАТА адносна Украіны

07.07.2023 16:23
Генсек дадаў, што НАТА дапаможа Украіне ў пераходзе ад савецкага абсталявання і стандартаў НАТА.
Jens Stoltenberg
Jens Stoltenberg PAP/Valdemar Doveiko

Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг заявіў, што на саміце Альянсу ў Вільні сусветныяя лідэры прымуць пакет адносна Украіны, які будзе ўтрымліваць тры асноўныя элемэнты. Пра гэта Столтэнберг заявіў у пятніцу, 7 ліпеня на прэс-канферэнцыі напярэдадні саміту Паўночаатлантычнага альянсу.

«На саміце мы зробім Украіну яшчэ больш моцнай і акрэслім бачанне яе будучыні. Я чакаю, што саюзнікі прымуць пакет з трох элементаў, каб наблізіць Украіну да НАТА», – сказаў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, лідары ​​ўзгодняць шматгадовую праграму падтрымкі для забеспячэння поўнай сумяшчальнасці паміж узброенымі сіламі Украіны і НАТА.

Па-другое, адзначыў генеральны сакратар, на саміце будуць адноўлены палітычныя сувязі паміж Украінай і НАТА шляхам запуску Рады Украіна-НАТА.

«І трэцяе. Я чакаю, што лідары ​​пацвердзяць, што Украіна стане членам NATO, і будуць адзіныя ў тым, як наблізіць Украіну да яе мэты», – дадаў Столтэнберг.

Генсек дадаў, што НАТА дапаможа Украіне ў пераходзе ад савецкага абсталявання і стандартаў НАТА.

pravda.com.ua/эж

Прэзідэнт Літвы: Варашава і Вільня выпрацавалі супольную пазіцыю напярэдадні саміту НТАТА

07.07.2023 09:21
«Магу з вялікім задавальненнем сказаць, што пазіцыя Літвы і Польшчы, асабліва ў пытаннях бяспекі, надзвычай паслядоўная, і мы можам разам яе выкласці на саміце НАТА ў Вільні».