Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у саміце НАТА ў Вільні

07.07.2023 18:49
Падчас сустрэчы лідары ​​краін-удзельніц павінны прыняць комплексны план збліжэння Украіны з Захадам.
Prezydent Ukrainy: kontrofensywa Kijowa toczy się powoli, ale jest skuteczna
Prezydent Ukrainy: kontrofensywa Kijowa toczy się powoli, ale jest skuteczna PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у саміце НАТА ў Вільні. Гэта пацвердзіў генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг.

Саміт НАТА ў сталіцы Літвы запланаваны на наступныя аўторак і сераду – 11 і 12 ліпеня. Падчас сустрэчы лідары ​​краін-удзельніц павінны прыняць комплексны план збліжэння Украіны з Захадам.

Гаворка ідзе перш за ўсё пра доўгатэрміновую дапамогу ў стварэнні сучаснага войска, але таксама і пра сродкі на аднаўленне краіны. НАТА таксама мае намер перавесці існуючую камісію НАТА-Украіна ў статус Рады, якая стане пляцоўкай для кансультацый паміж Кіевам і Альянсам, у тым ліку ў крызісных сітуацыях.

Палітыкі з краін Паўночнаатлантычнага альянсу таксама павінны пацвердзіць у Вільні заяву аб тым, што Украіна будзе прынятая ў Альянс у будучыні, хоць дата, верагодна, названая не будзе.

iar/эж

Прэзідэнт Літвы: Варашава і Вільня выпрацавалі супольную пазіцыю напярэдадні саміту НТАТА

07.07.2023 09:21
«Магу з вялікім задавальненнем сказаць, што пазіцыя Літвы і Польшчы, асабліва ў пытаннях бяспекі, надзвычай паслядоўная, і мы можам разам яе выкласці на саміце НАТА ў Вільні».