Беларуская Служба

Украінскі журналіст: Расіяне хочуць знішчыць украінскую культуру

08.07.2023 08:05
Стары горад Львова быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1998 годзе.
У ноч з серады на чацвер расійскі агрэсар абстраляў ракетамі стары горад ЛьвоваPAP/EPA/MYKOLA TYS

Расіяне хочуць знішчыць украінскую культуру, такім чынам журналіст Раман Цымбалюк пракаментаваў апошні напад ворага на Львоў. Нагадваем, у ноч з серады на чацвер расійскі агрэсар абстраляў ракетамі стары горад Львова. Загінулі 10 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. У 1998 годзе стары горад Львова быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

«Ужо на пачатку расійскага ўварвання ва Украіну мы спрабавалі забяспечыць помнікі і эвакуіраваць галерэі і музеі, каб мінімізаваць страты, але не ў кожным выпадку ў нас гэта атрымалася», – тлумачыць украінскі журналіст:

- У Марыупалі ўсе музеі былі разрабаваныя расійскімі нацыстамі. У Херсоне таксама, і ўвогуле, дзе б ні з'яўляўся акупант, ён усё краў. Калі яны змагаюцца з нашай нацыянальнай самасвядомасцю, то, напрыклад, нашыя вышыванкі – для іх прычына, каб нас забіць. Так што мы маем справу з пераемнікамі Адольфа, а сучасны Адольф – гэта Уладзімір Пуцін і рускі народ.

Мэр Львова Андрэй Садовы паведаміў, што, паводле папярэдніх ацэнак, страты ад расійскай атакі склалі дзясяткі мільёнаў еўра.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у саміце НАТА ў Вільні

07.07.2023 18:49
Падчас сустрэчы лідары ​​краін-удзельніц павінны прыняць комплексны план збліжэння Украіны з Захадам.