Беларуская Служба

Генштаб украінскай арміі: З пачатку вайны расіяне страцілі 232 810 вайскоўцаў

08.07.2023 13:05
Сёння спаўняецца 500 дзён поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.
  500
Сёння спаўняецца 500 дзён поўнамаштабнага расійскага ўварваньня ва УкраінуPAP/Mykola Kalyeniak

Генштаб украінскай арміі паведамляе, што расіяне вядуць наступальныя дзеянні на куп’янскім, лыманскім, бахмуцкім, аўдзееўскім і мар'інскім напрамках. За апошнія суткі адбылося 36 узброеных сутыкненняў.

Ноччу расіяне нанеслі чарговыя ўдары з беспілотнікаў іранскай вытворчасці «Шахед». Падобныя напады былі здзейсненыя і ўчора. Украінская абарона збіла 12 з 18 беспілотнікаў.

Вораг абстраляў ракетамі адзін з абʼектаў інфраструктуры Запарожжа. Таксама было нанесена 53 авіяўдары і амаль 60 некіравальных ракетных удараў. Іх мэтай былі пазіцыі ўкраінскіх войскаў, а таксама гарады. Пацярпелі мірныя жыхары, пашкоджаныя абʼекты інфраструктуры.

За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла сем удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх сіл, чатыры ўдары па сістэмах супрацьпаветранай абароны і адзін па камандным пункце.

Артылерыйска-ракетныя падраздзяленні абстралялі два камандныя пункты, склад боепрыпасаў, восем артылерыйскіх пазіцый, дзве пазіцыі супрацьпаветранай абароны і дзве станцыі радыёэлектроннай барацьбы. Таксама былі збітыя два расійскія беспілотнікі-разведчыкі.

Паводле дадзеных украінскага генштаба, з пачатку агрэсіі расіяне страцілі 232 тысячы 810 вайскоўцаў.
Нагадваем, сёння спаўняецца 500 дзён з пачатку расійскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

IAR/аз

Украінскі журналіст: Расіяне хочуць знішчыць украінскую культуру

08.07.2023 08:05
Стары горад Львова быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1998 годзе.