Беларуская Служба

Прэзідэнт Турцыі падтрымаў жаданне Украіны стаць сябрам НАТА

08.07.2023 11:05
«Няма сумненняў, што Украіна заслугоўвае на сяброўства ў НАТА», – заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган на сумеснай канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім.
  i
Уладзімір Зяленскі i Рэджэп Таіп Эрдаган PAP/EPA/TOLGA BOZOGLU

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падтрымаў імкненне Украіны ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс. Эрдаган сустрэўся ў Стамбуле з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які наведаў Турцыю ўпершыню пасля расійскага ўварвання ў краіну.

«Няма сумненняў, што Украіна заслугоўвае на сяброўства ў НАТА», – заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган на сумеснай прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім.

Пры гэтым ён паведаміў, што будзе гаварыць з Уладзімірам Пуціным аб абмене ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай, а таксама спрабуе пераканаць расійскага кіраўніка пагадзіцца на падаўжэнне тэрміну дзеяння збожжавага пагаднення, якое заканчваецца ў ліпені і дазваляе экспартаваць украінскае збожжа праз Чорнае мора.

Нагадваем, Уладзімір Пуцін павінен наведаць Турцыю ў наступным месяцы.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў Турцыі за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны і за заяву аб сяброўстве Украіны ў НАТА. Ён таксама запрасіў Турцыю далучыцца да праграмаў па аднаўленні Украіны.

IAR/аз

Енс Столтэнбэрг агучыў будучыя рашэнні НАТА адносна Украіны

07.07.2023 16:23
Генсек дадаў, што НАТА дапаможа Украіне ў пераходзе ад савецкага абсталявання і стандартаў НАТА.

Прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у саміце НАТА ў Вільні

07.07.2023 18:49
Падчас сустрэчы лідары ​​краін-удзельніц павінны прыняць комплексны план збліжэння Украіны з Захадам.