Беларуская Служба

Міхаіл Падаляк: Атакі беспілотнікаў на Маскву будуць пачашчацца

10.08.2023 09:45
Дарадца прэзідэнта Украіны лічыць, што гэта правільная і разумная стратэгія.
Дарадчык кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк Telegram/Михайло Подоляк

Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што чарговая атака беспілотнікаў на Маскву з'яўляецца доказам таго, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін актыўна і настойліва пераносіць вайну на сваю тэрыторыю.

На думку Міхаіла Падаляка, атакі беспілотнікаў – гэта правільная і разумная стратэгія, якая паскорыць знішчэнне «шавіністычнага клана» і ў канчатковым выніку ўцягне Расію ў «традыцыйную грамадзянскую вайну»:

- Любімае слова расіян, з якім сёння засынаюць і прачынаюцца – гэта «дроны». Беспілотнікі неўстаноўленага характару, якія пастаянна дэманструюць сваю прысутнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі – гэта праявы эскалацыі і пуцінскай стратэгіі перанесці вайну на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Беспілотнікі сёння зʼяўляюцца сімвалам таго, што Расія рыхтуецца да поўнамаштабнай вайны на сваёй тэрыторыі.

Нагадваем, ноччу беспілотнікі зноў атакавалі Маскву. Выбухі і пажары зафіксаваныя ў раёне двух аэрапортаў: Дамадзедава і Унукава. У абодвух партах уведзены часовыя абмежаванні на пасажырскія перавозкі.

Напярэдадні беспілотнікі ўпалі ў раёне маскоўскіх раёнаў Дамадзедава, Адзінцова і Сяргееў Пасад. Атакі беспілотнікаў на Маскву таксама адбываліся ў папярэднія тыдні.

IAR/аз

Серыя выбухаў у Расіі 9.08.2023

09.08.2023 12:30
Сёння серыя магутных выбухаў накрыла шэраг абласцей РФ.

Bloomberg: У Расіі пачаліся праблемы са скрадзеным украінскім збожжам

09.08.2023 18:01
У ліпені Расія адгрузіла рэкордны аб'ём пшаніцы.