Беларуская Служба

Серыя выбухаў у Расіі 9.08.2023

09.08.2023 12:30
Сёння серыя магутных выбухаў накрыла шэраг абласцей РФ.
Выбух пад Масквойфота: t.me/bazabazon/20288

Пакуль што мясцовыя ўлады традыцыйна частку інцыдэнтаў замоўчваюць, а ў некаторых абвінавачваюць Украіну.

Ёсць верагоднасць удару па ваенна-марской базе Расіі ва Уладзівастоку, паведамляе Уніан. Горад знаходзіцца за 9000 км ад сталіцы. Некаторыя жыхары Уладзівастока кажуць, што бачылі нешта падобнае на дрон.

Уначы ў Маскву заляцелі два невядомыя дроны. Аб іх ліквідацыі раніцай паведаміла Мінабароны РФ.

Таксама аб з'яўленні невядомага абʼекта паведаміў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.

На паўночным усходзе ад Масквы ў мястэчку Сергіеў Пасад назіраецца магутны «дымавы грыб».
Экстранныя службы ўжо паведамілі аб 16 пацярпелых. РосСМІ сцвярджаюць, што выбух адбыўся на складзе з піратэхнічнай прадукцыяй. Аднак выключаюць, што інцыдэнт звязаны з атакай БПЛА на Маскву. Мясцовыя ўлады абʼявілі аб эвакуацыі.

Як растлумачыў расійскі публіцыст Станіслаў Бялкоўскі, Загорскі оптыка-механічны завод (ЗОМЗ) – вядучы распрацоўшчык аптычных і оптыка-электронных прыбораў, які забяспечвае сілавыя структуры Расіі. На заводзе выраблялі аптычныя прыцэлы, цеплавізары і галоўкі саманавядзення ракет, біноклі і прыборы начнога бачання.

яс