Беларуская Служба

Украінская армія працягвае штурмы ў раёне Бярдзянска і Мелітопаля

10.08.2023 11:45
Ноч не была спакойнай для ўкраінцаў. Практычна па ўсёй краіне гудзелі сірэны паветранай трывогі.
       , , 09  2023 .
Пажарнікі ліквідуюць наступствы расійскага ракетнага ўдару ў Запарожжы, Украіна, 09 жніўня 2023 г.PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT

За мінулыя суткі ўкраінскае войска працягвала наступ у раёнах Бярдзянска і Мелітопаля. У гэты час расійскі агрэсар спрабаваў вярнуць сабе кантроль на Данбасе. Ноч не была спакойнай для ўкраінцаў. Практычна па ўсёй краіне гудзелі сірэны паветранай трывогі.

Украінцы падлічваюць страты пасля ўчорашняга нападу агрэсара на горад Запарожжа. Паводле апошніх звестак, два чалавекі загінулі, сем атрымалі раненні. Расійскія снарады пашкодзілі касцёл і жылыя дамы.
З ліпеня расіяне ўсё часцей наносяць ракетныя ўдары па храмах і раёнах са шчыльнай шматкватэрнай забудовай. Агулам за суткі расійскае войска больш за 70 разоў абстрэльвала ўкраінскія гарады.

На Данбасе ўкраінцы адбілі 22 расійскія штурмы. Узброеныя сілы Украіны працягваюць контрнаступ у Бярдзянскай і Мелітопальскай абласцях. Пры гэтым яны вядуць абстрэлы аб'ектаў агрэсара, знішчаючы склады зброі, сродкі сувязі і паліўныя склады.

IAR/аз

Украіна: Вайскоўцы знішчылі расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута

09.08.2023 11:01
За апошнія суткі ўкраінцы вялі наступ на Данбасе, Херсонскай вобласці і на поўдні краіны.

Расіяне адкрываюць агонь па мірным насельніцтве падчас эвакуацыі

09.08.2023 16:33
 Групу «Белы анёл» заўважыў варожы дрон і расіяне пачалі страляць па праваабаронцах, якія вывозілі жанчын і хатніх гадаванцаў са зруйнаваных дамоў.