Беларуская Служба

Міхаіл Падаляк: Саміт у Саудаўскай Аравіі паказаў, што свет можа функцыянаваць без Расіі

10.08.2023 16:14
Галоўнай тэмай саміту ў Саудаўскай Аравіі стала выпрацоўка формулы спынення вайны ва Украіне.
5-6
5-6 жніўня ў Джыдзе прайшла міжнародная канферэнцыя па міры ва УкраінеФота pixabay.com

Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што нядаўні саміт у Саудаўскай Аравіі паказаў, што свет можа абыходзіцца без Расіі. 5-6 жніўня ў Джыдзе прайшла міжнародная канферэнцыя па міры ва Украіне. Гэта была другая сустрэча такога кшталту пасля саміту ў Капенгагене 24 чэрвеня. У ёй прынялі ўдзел дэлегацыі больш чым з 40 краін, у тым ліку з краін «глабальнага поўдня», а таксама ЗША, Індыі і Кітая.

Галоўнай тэмай абмеркавання стала выпрацоўка формулы спынення вайны ва Украіне. Міхаіл Падаляк выказаў меркаванне, што канферэнцыя паказала, што свет не згодны з парушэннем Расіяй міжнароднага права:

- Нейтральная пазіцыя фактычна падахвочвае Расію не толькі працягваць вайну ва Украіне, але і канчаткова парушаць міжнароднае права, у якім мы жывем і якое гарантуе нам пэўныя магчымасці міждзяржаўных зносін. На саміце было вырашана, што мы не дазволім Расіі парушыць рамкі міждзяржаўных адносін. Саміт паказаў зніжэнне лаяльнасці адных краін да Расіі і рост зацікаўлення іншых краін канфліктам.

Міхаіл Падаляк адзначыў, што на канферэнцыю не была запрошана дэлегацыя Расійскай Федэрацыі. Паводле ўкраінскага палітыка, сустрэча яшчэ раз даказала, што свет можа функцыянаваць і без супрацоўніцтва з Расіяй.

IAR/аз

Перамовы аб спыненні вайны ва Украіне прайшлі ў Саудаўскай Аравіі

06.08.2023 18:25
На перамовах у Саудаўскай Аравіі, прысвечаных спыненню агрэсіўнай вайны Расіі ва Украіне, абмяркоўваецца яшчэ адзін магчымы мірны план.