Беларуская Служба

Рэактыўнымі залпамі расіяне забілі цэлую сям'ю. Самай малой ахвяры было 23 дні

13.08.2023 16:53
У Херсонскай вобласці ў выніку расійскага артылерыйскага абстрэлу загінуў мясцовы жыхар і цэлая сямʼя – муж, жонка і іх дачка, якой было 23 дні і 12-гадовы сын, які памёр на руках у лекараў.
        , 13  2023 .
Ахвяры расійскага абстрэлу ў Шырокай Бэльцы Херсонскай вобласці, 13 жніўня 2023 г. Фота: ІГОР КЛИМЕНКО/TELEGRAM

Раніцай 13 жніўня расійскія акупанты абстралялі Херсонскую вобласць, забілі сама меней 5 дарослых, 12-гадовага хлопчыка і яшчэ 23-дзённае немаўля, - паведамілі ў МУС Украіны.

Расійскія акупанты ўдарылі па вёсцы Станіслаў з РСЗА, загінулі двое мужчын, таксама ёсць паранены. Было разбурана і пашкоджана 5 прыватных жылых дамоў.

У МУС дадалі, што ў Шырокай Бэльцы ў выніку расійскага артылерыйскага абстрэлу загінуў мясцовы жыхар і цэлая сямʼя – муж, жонка і іх дачка, якой было 23 дні і 12-гадовы сын, які памёр на руках у лекараў.

эж