Беларуская Служба

ЗША накіруюць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 200 мільёнаў долараў

14.08.2023 17:47
Тым часам украінскія войскі вызваляюць новыя тэрыторыі. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Руслан Стэфанчук/Twitter

Украіна вярнула кантроль над часткай тэрыторыі вакол Бахмуту, заявіла намеснік міністра абароны краіны Ганна Маляр. Гэта невялікая тэрыторыя ў 3 квадратныя кіламетры. На думку аналітыкаў, гэта нязначныя поспехі, але значныя для будучых баявых дзеянняў у гэтай частцы Данбасу.

У панядзелак украінскія войскі вызвалілі сяло Ураджайнае Данецкай вобласці. Баі за яго працягваліся з 8 жніўня. Таксама ўкраінцы вызвалілі раён каля вёскі Старамаёрскае. Менавіта там расіяне збудавалі ўмацаванні, якія ўскладнілі пераправу праз раку.

Агулам украінскае войска вызваліла больш за 40 квадратных кіламетраў на Данбасе і каля 20 квадратных кіламетраў на поўдні краіны, у раёне Бердзянска і Мелітопаля. Раней міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заяўляў, што контрнаступленне стрымліваюць шчыльныя мінныя палі, устаноўленыя агрэсарам.

Тым часам стала вядома, што ЗША накіруюць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 200 мільёнаў долараў.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што пакет будзе ўключаць зенітныя боепрыпасы, артылерыйскія снарады, супрацьтанкавыя ракеты і сродкі размініравання.

IAR/нг