Беларуская Служба

У Львове расійская ракета разбурыла дзіцячы садок, абышлося без ахвяр

15.08.2023 10:29
У больш чым 100 кватэрах паблізу ёсць пашкоджанні.
    .
Наступствы расійскай атакі ў Львове.Фота: PAP/EPA/MYKOLA TYS

Ноччу на аўторак Расія нанесла ўдар крылатымі ракетамі рознага тыпу па Львову, Луцку, Дняпры і іншых гарадах Украіны. Паветраныя сілы УСУ ў ранішняй зводцы паведамілі, што ўсяго было выкарыстана 28 ракет паветранага і марскога базіравання, збіць удалося толькі 16.

У Львове абломкі ракет упалі на шматкватэрныя дамы. Мэр гораду Андрэй Садавы заявіў, што адна з расійскіх ракет патрапіла ў двор дзіцячага саду – абышлося без ахвяр, але дзіцячы сад разбураны, а ў больш чым 100 кватэрах паблізу ёсць пашкоджанні.

У Луцку падчас масіраванага нападу ракеты патрапілі ў прамысловае прадпрыемства. Кіраўнік Валынскай абласной ваеннай адміністрацыі Юры Пагуляйка заявіў, што там загінулі тры чалавекі, яшчэ некалькі пацярпелых знаходзяцца ў шпіталі.

У Дняпры ракеты патрапілі па прамысловым прадпрыемстве, параненыя 59-гадовая жанчына і 70-гадовы мужчына, пачаўся пажар.

нг