Беларуская Служба

Урад Літвы вырашыў з пятніцы закрыць два памежныя пераходы з Беларуссю

16.08.2023 13:00
Гэта адказ уладаў Вільні на патэнцыйную пагрозу з боку расійскіх наймітаў з «Групы Вагнера».
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Літвы прыняў рашэнне закрыць з пятніцы два з шасці памежных пераходаў з Беларуссю. Гаворка ідзе пра КПП у Шумску і Цверачы. Увесь транспарт адтуль будзе перанакіраваны ў Медынінкі, дзе зараз знаходзіцца самы вялікі і найбольш абсталяваны пункт пропуску. Гэта адказ уладаў Вільні на патэнцыйную пагрозу з боку расійскіх наймітаў з «Групы Вагнера».

Улады Літвы таксама хочуць адбіць у літоўцаў ахвоту ездзіць у Беларусь з мэтай турызму і пакупак. На гэтым тыдні Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што са студзеня гэтага года ў Беларусь выязджалі каля 230 тысяч літоўцаў. Большасць з іх карыстаецца бязвізавым рэжымам, уведзеным год таму ўладамі ў Мінску.

У літоўскім МЗС адзначылі, што беларускія службы па-ранейшаму спрабуюць вербаваць грамадзян Літвы на мяжы, а беларусаў, якія едуць у Літву, просяць фатаграфаваць асобныя аб'екты і перамяшчэнне войскаў.

IAR/аз

У бліжэйшую пятніцу Літва плануе закрыць два памежныя пераходы з Беларуссю

12.08.2023 12:31
Рашэнне літоўскіх уладаў прадыктавана пагрозай з боку наймітаў з «Групы Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі.